Lixtar

Змены ў сістэме рэгістрацыі ў польскіх візавых цэнтрах

У сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў у візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі ўнесены змены, якія тычацца верыфікацыі кліентаў.
Падчас рэгістрацыі праз сайт vfs неабходна мець пры сабе арыгінал пашпарта, а рэгістрацыю ажыццяўляць з прылады на якой добра працуе камера (смартфон, кампутар).

Для верыфікацыі неабходна зрабіць фота з апошнім разваротам пашпарта ў руках.

Кожнаму заяўніку неабходна рэгістравацца індывідуальна, за выключэннем выпадкаў рэгістрацыі сям'і (жонкі, непаўналетнія дзеці). У выпадку групавой рэгістрацыі членаў сям'і верыфікацыю дастаткова прайсці аднаму паўналетняму члену групы. Пры наведванні візавага цэнтра па такой рэгістрацыі неабходна будзе пацвердзіць сваяцтва (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні).

Супрацоўнікі візавых цэнтраў мяркуюць, што гэта дапаможа паменшыць колькасць запісаў праз тэлеграм ботаў. Меркаванне кліентаў падзялілася: колькасць знаходзіць новаўвядзенне карысным, а іншыя кажуць, што зараз яны ўвогуле не змогуць запісацца на падачу дакументаў, бо верыфікацыя падаўжае гэты працэс, тым больш, што са смартфонаў гэтым займацца нязручна, а камера на іншых прыладах працуе блага.

Крыніца: VSF.GLOBAL
Фотаздымак на вокладцы: benzoix (Freepik)
МАБІЛЬНАСЦЬ