У заканадаўстве змяшчаюцца прынцыпы дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі (артыкул 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2008 N 427-З «Аб сродках масавай інфармацыі»), у тым ліку такія як дакладнасць інфармацыі, павага правоў і свабод чалавека, абарона маральнасці, захаванне норм прафесійнай этыкі журналістаў і агульнапрынятых нормаў маралі.
Аднак ва ўмовах існых стэрэатыпаў і традыцыйных уяўленняў аб ролі і статусе жанчын для абароны ад дыскрымінацыі недастаткова адных толькі агульных прынцыпаў: без увядзення канкрэтнай забароны дыскрымінацыі ў СМІ, а таксама адказнасці за дыскрымінацыйныя дзеянні/матэрыялы журналістаў, рэдакцый, рэдактараў і інш. даказванне факта дыскрымінацыі жанчын у СМІ вельмі ўскладняецца.
Дыскрымінацыйныя матэрыялы, як правіла, змяшчаюць не аб’ектыўную інфармацыю і факты, а толькі стэрэатыпныя ўяўленні, абагульняльныя характарыстыкі, якія ўяўляюць сабой ацэначныя меркаванні ў адносінах да жанчын (прычым часта абразлівыя). Часта сустракаюцца артыкулы, якія зневажаюць жанчын, чыя знешнасць «не ўпісваецца» у стандарты прыгажосці, каштоўнасць жанчын звычайна знаходзяць у матчынай функцыі, у ролі жонкі, хатнія гаспадыні, пры гэтым транслююцца стэрэатыпы адносна здольнасцяў і характарыстык жанчыны.
Часта такія артыкулы суправаджаюцца прабачэннямі перад чытачамі, якіх публікацыі могуць пакрыўдзіць. Пры зваротах як індывідуальных асоб, так і арганізацый рэдакцыі/ журналісты часцей за ўсё зусім не прызнаюць дыскрымінацыйнасць матэрыялу, альбо прызнаюць толькі «рэзкую» форму падачы.

Артыкул створаны на базе матэрыялаў даклада Anti-Discrimination Centre.