Lixtar

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адбудзецца ў Варшаве на гэтых выходных

АНОНСЫ
На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.
Гасцей варшаўскага фэсту чакае вельмі насычаная праграма: яны змогуць наведаць літаратурныя мерапрыемствы, выставу пераможцаў конкурсу ART PRADMOVA, паказ спектакляў “Плошча Перамогі” паводле рамана Альгерда Бахарэвіча і “Ціхары” паводле кнігі Сашы Філіпенкі, а таксама канцэрт, дзе выступяць Iva Sativa, Сяржук Доўгушаў, Пётр Клюеў, NAVIBAND, luty sakavik.
Таксама PRADMOVA ў Варшаве ўключыць у сябе сустрэчы з літаратарамі, прэзентацыі арыгінальных і перакладных кніг, дыскусіі па гісторыі, філасофіі і мастацтве, публічныя лекцыі, Ноч паэзіі, кніжны кірмаш і, вядома ж, сустрэчы са знаёмымі і сябрамі.

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю літаратары і літаратаркі Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Наста Кудасава, Святлана Курс (Ева Вежнавец), Уладзімір Някляеў, Дамініка Словік, Дзмітрый Строцаў, Саша Філіпенка, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева; сацыёлаг Стыў Фулер; тэатралы Аляксандр Гарцуеў, Юрый Дзівакоў; філосафы і інтэлектуалы Павел Баркоўскі, Максім Жбанкоў, Славамір Серакоўскі і іншыя.
Уваход на большасць мерапрыемстваў вольны, але на некаторыя івэнты спатрэбіцца набыць квіток ці прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце
Адрас правядзення фестывалю: ul. Foksal, 11
6 кастрычніка (пятніца) з 16:45
7 кастрычніка (субота) з 10:00
8 кастрычніка (нядзеля) з 11:00
9 кастрычніка (панядзелак) з 17:40

Поўная праграма на сайце PRADMOVA.