Lixtar

Купальскі Varušniak у Варшаве

АНОНСЫ
29 чэрвеня Varušniak адзначае свой першы год вялікім Купальскім фестам. Гэта будзе свята для ўсіх на 24 гадзіны: дзённая частка фестываля — для сямейнага адпачынку, ноч — для аматараў(к) тэхна. Бярыце сям’ю, сабачак і сяброў(вак)!
Час варушыць Варшаву зноў, паліць усё благое ды натхняцца на наступны год.
Калі:
На Купальскім фестывалі зайграюць болей за 40 артыстаў(к), напрыклад: касмічны Ягор Забелаў і SPIEVY выступяць каля агню, Shuma і KOOB закалыхаюць магіяй беларускіх спеваў, Наста Рыдлеўская здзівіць сольным выступам, а Chornabrova прадставіць альбом з элементамі штучнага інтэлекта.

Цалкам лайнап можна пагляядзець тут.

Летні дэнс ладзіць Летуцень, беларускі праект з Кракава. На асобнай сцэне выступяць таленавітыя беларускія дыджэі і селекцыянэры музыкі.

Што яшчэ будзе на Купальскім Варушняку?

  • карагод пад адкрытым небам
  • урок купальскіх спеваў ад SPIEVY
  • смачная ежа і напоі
  • майстар-класы, вянкі, кветкі і флірт-гульні
  • арт-маркет і часовыя арнамент-тату ад AURA TATOO
  • дзіцячыя забаўкі ў бярозвам гаі з аніматар(к)амі

Пасля вялікага Купальскага вогнішча распачнецца ноч тэхна з Campderschein, зорка ночы – Schwefelgelb.
Ноч на Купалу — самая магічная ноч у гісторыі Беларусі. Менавіта на Купалле здараюцца цуды паміж людзьмі і прыродай. Запрашаем на Варушняк!