Беларуска беларусцы

ГІСТОРЫЯ РАЎНАПРАЎЯ

Цяпер, калі мы хочам прывесці прыклад краіны, дзе сапраўды праведзена вялікая праца на шляху да раўнапраўя, нам у галаву прыходзяць Фінляндыя, Нарвегія, Англія. Аднак менавіта ў ВКЛ былі ўведзены даволі прагрэсіўныя для таго часу законы, якія датычыліся жанчын.
Гаворка ідзе пра статуты ВКЛ , якія гарантавалі абарону пэўных правоў жанчын: права на маёмасць і ўспадкоўванне, абарону ад гвалту, адмену смяротнага пакарання для цяжарных, жанчын. Таксама ў статутах гаварылася аб забароне да прымусу ўступаць у шлюб. Жанчыны ВКЛ мелі шэраг юрыдычных правоў: магчымасць звяртацца ў суд і заключаць розныя дамовы. Жанчыны актыўна ўдзельнічалі ў эканамічным, юрыдычным, культурным жыцці ВКЛ.

Пры гэтым палітыка традыцыйна заставалася мужчынскай сферай. Вядома, правы жанчын у XVI стагоддзі былі моцна абмежаваны. Але тое, што законы, якія абараняюць жанчын, існавалі, кажа нам пра тое, што патрыярхальныя каштоўнасці, апавяданні пра тое, што сэнс жыцця жанчыны натхняць мужчын — гэта рэчы, якія навязваюцца.

Традыцыйная каштоўнасць нашага народу — гэта імкненне даць усім права на ўдзел у жыцці грамадства. У нашай гісторыі было мноства моцных, смелых жанчын, якія аказалі ўплыў на шэраг важных падзей. Гэта Еўфрасіння Полацкая, Рагнеда, Каміла Марцінкевіч, Палута Бадунова, Алаіза Пашкевіч, Надзея Лісавец і многія іншыя. На жаль, некаторыя з гэтых імён могуць вам здацца незнаёмымі. Чаму так? Таму што вельмі часта заслугі жанчын з розных прычын застаюцца ў цені.