Паводле даследавання NIEHS, жанчыны, якія выкарыстоўвалі хімічныя сродкі для выпрамлення валасоў, былі схільныя да больш высокай рызыцы развіцця рака маткі ў параўнанні з жанчынамі, якія не паведамлялі аб выкарыстанні гэтых сродкаў.
"Мы падлічылі, што ў 1,64% жанчын, якія ніколі не карысталіся выпрамнікамі для валасоў, да 70 гадоў разаўецца рак маткі, але ў тых, хто часта карыстаецца імі, гэтая рызыка ўзрастае да 4,05%", - сказала доктарка Аляксандра Уайт, кіраўніца групы NIEHS па навакольным асяроддзі і эпідэміялогіі рака і вядучы аўтарка даследавання.
На рак маткі прыпадае каля 3 адсоткаў усіх новых выпадкаў раку, але гэта самы распаўсюджаны від раку жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы.
"Паколькі цемнаскурыя жанчыны часцей карыстаюцца сродкамі для выпрамлення валасоў і, як правіла, пачынаюць выкарыстоўваць іх у больш раннім узросце, гэтыя вынікі могуць быць для іх яшчэ больш актуальнымі", - сказала доктарка Чэ-Юнг Чанг, аўтарка даследавання і навуковая супрацоўніца аддзела эпідэміялогіі NIEHS.
"Неабходныя дадатковыя даследаванні, каб пацвердзіць гэтыя высновы ў розных групах насельніцтва, каб вызначыць, ці спрыяюць сродкі для догляду за валасамі адрозненняў у стане здароўя пры раку маткі і вызначыць канкрэтныя хімічныя рэчывы, якія могуць павышаць рызыку развіцця рака ў жанчын", - сказала Уайт.