Беларуска беларусцы

Краіна Еўропы, дзе жанчыны дагэтуль не маюць выбарчага права

Сёння размова пойдзе пра Ватыкан — самую маленькую афіцыйна прызнаную дзяржаву ў свеце. Яго плошча ўсяго 0,49 км², насельніцтва — прыблізна 800 чалавек.
Ватыкан — тэакратычная дзяржава, якой кіруе Святы Пасад, Яго суверэнам, у руках якога сканцэнтраваны абсалютная заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада, з'яўляецца Папа Рымскі, які абіраецца кардыналамі на пажыццёвы тэрмін. Ватыкан – гэта апошняя абсалютная манархія ў Еўропе.
Яшчэ ў 2023 годзе Папа Рымскі Францішак вырашыў даць жанчынам права голасу на сходзе біскупаў. Ён меў надзею надзяліць жанчын большай адказнасцю за прыняцце рашэнняў. То бок жанчыны могуць галасаваць у Ватыкане?
Папа Рымскі Францішак

Каб адказаць на гэтае пытанне трэба разабрацца, што такое Сінод Біскупаў.

Сінод Біскупаў – гэта сход біскупаў, якія, будучы выбранымі з розных рэгіёнаў свету, ва ўстаноўлены час сустракаюцца для таго, каб садзейнічаць цеснаму адзінству паміж Рымскім Пантыфікам і біскупамі.
Задачай Сінода Біскупаў з’яўляецца абмяркоўваць прадстаўленыя яму пытанні і выказваць свае пажаданні, але не вырашаць гэтыя пытанні і не выдаваць у гэтых справах дэкрэты. Сінод Біскупаў мае толькі дарадчую функцыю.

На Сінодзе ў 2023 годзе сярод 365 удзельнікаў Сінода было 300 біскупаў, а таксама свецкія і каля 50 жанчын, якія ў асноўным былі свецкімі. Іх выбралі сярод тых, хто зрабіў вялікі ўнёсак у жыццё Касцёла.
Сінод Біскупаў, 2023

Але ці могуць жанчыны галасаваць за Папу Рымскага?

Папу Рымскага абіраюць пажыццёва на сходзе кардыналаў (канклаве) пасля смерці свайго папярэдніка.
Кардынал — вышэйшая пасля Папы духоўная асоба ў Касцёле. Кардыналамі становяцца біскупы, а біскупамі становяцца ксяндзы (каталіцкія святары). Ці можа жанчына мець такой статус? У Касцёле — не, не можа. Напрыклад, сярод пратэстантаў ёсць жанчыны-біскупы.
Такім чынам жанчыны не могуць галасаваць у Ватыкане.

Ці чакаюць Касцёл змены? Канешне, але якія і калі — невядома.