Беларуска беларусцы

Беларуска ў топ-20 Women in Tech на Кіпры па версіі Forbes

У мінулым годзе Наталля Міранчук увайшла ў топ-20 Women in Tech на Кіпры па меркаванні Forbes.
Беларуска прэзентавала прыладу Soula, заснаваную на штучным інтэлекце. З яе дапамогай карыстальніцы атрымліваюць кругласутачную псіхаэмацыйнай і інфармацыйную падтрымку падчас цяжарнасці, родаў і мацярынства.

Прылада мае персаналізаваны разумны чат-бот, шмат структураванай карыснай інфармацыі і трэкер цяжарнасці.

Soula не ўпершыню прыцягвае ўвагу інвестараў на міжнародным узроўні. Праект падтрымалі знакамітыя мадэлі, Google і ён некалькі разоў атрымліваў гранты.