Wianki nad Wisłą Удзельнікі змогуць узяць удзел у майстар-класах па вырабе вянкоў з жывых кветак, а таксама паспрабаваць свае сілы ў славянскім рамястве - валенні з камвольнай шэрсці і стварэнні ўнікальных вянкоў. Па традыцыі ўдзельнікі пікніка разам створаць велізарны вянок, якая паплыве па Вісле, абвяшчаючы пачатак лета.
На сцэне пікніка выступіць група Piotrkowianie, якая, апроч спеву ў акампанеменце жывой музыкі, арганізуе шоў і майстар-класы па народных танцах, а таксама спектакль „Obrzęd Sobótkowy”. Апроч таго, адбудзецца выступ Sołtysek, якая правядзе імпрэзу "SWATY", жартаўлівае адлюстраванне звычаяў, звязаных з вяселлямі і шлюбамі, а таксама канцэрт народных песень і суботнія танцы каля вогнішча.
У час святкаванняў будзе арганізавана Славянская вёска, дзе адведнікі змогуць адчуць атмасферу старажытных селішчаў, а таксама наведаць кулінарныя майстар-класы, дзе можна будзе самастойна згатаваць славянскія далікатэсы.
Увечары, калі пікнік скончыцца, пачнуцца канцэрты польскіх выканаўцаў.
Калі: 22 чэрвеня Дзе: Multimedialny Park Fontann w Warszawie Падрабязнасці: Facebook
Noc Kupały w Kamieniu У адукацыйным павільёне Kamien запланаваныя пацехі для дзяцей і дарослых.
Усе імпрэзы праводзяцца задарма, для ўдзелу ў некаторых з іх трэба адправіць заяўку па электроннай пошце: zapisykamien@zzw.waw.pl. У паведамленні патрэбна ўказаць дату і назву імпрэзы; ваша імя (і колькасць дзяцей), нумар тэлефона і змест вашай згоды на апрацоўку персанальных дадзеных, які можна знайсці па спасылцы. Рэгістрацыя адкрыта датуль, пакуль не скончацца месцы.
Праграма імпрэз: 16:00-17:00 - этнабатанічны шпацыр па сенажаці [па запісе]. 16:00-19:00 - палявая гульня ў пошуках кветкі папараці 17:00-19:00 - майстар-клас "Дзікія водары і настойкі" [па запісе]. 18:00-19:30 - круізы па Вісле з пляжа Русалка [па запісе]. 19:00-21:00 - выраб кветкавых вянкоў 20:00-21:00 - песняспевы каля вогнішча і кіданне вянкоў у ваду 21:00-22:00 - гісторыі каля вогнішча "Пра што шэпча кветку папараці?" [па запісе].
Купальле у Варшаве 2024 (Wianki bialoruskie) Беларусы Варшавы, а давайце зноў сустрэнемся на беразе Віслы і разам пражывем самую кароткую, поўную сьветлых таямніцаў ночку году!
Будзем сьпяваць песьні, танчыць абрадавыя танцы пад апекай найлепшых профі, плесьці вянкі, шукаць папараць-кветку і новых сяброў. Зладзім латарэю, фотасэсію і конкурс на найлепшы нацыянальны строй. Абяцаем ненавязьлівую і эфектную канцэртную праграму, інтэрактыў і любімы ўсімі вольны мікрафон. І канешне ж, пусьцім вянкі ў раку, каб панесла нашыя мары і надзеі, і каб яны чароўным чынам хутка споўніліся!
KUPALLE VARUŠNIAK Запрашаем вас на вялікае сьвята музыкі, флірта, агню і кахання! Мы рыхтуем вялікае вогнішча, традыцыйныя сьпевы, купальскія забавы і 24 гадзіны музыкі і танцаў.