Першая стужка на платформе — «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча — стане даступнай у любым пункце планеты ўжо 1 сакавіка.
«Мая бабуля Зіна жыла ва Украіне, Расіі, Беларусі, а пасля таго, як выйшла на пенсію, пераехала ў Крым. Яна поўная сіл, любіць камандаваць і заўсёды яднала нашу вялікую сям’ю. Але пасля геапалітычных змен ва Украіне ездзіць да яе стала значна складаней. На яе васьмідзесяцігоддзе збіраецца ўся сям’я — і дапамагае ёй прыняць няпростыя рэчы» — кажа Аляксандр Міхалковіч, рэжысер дакументалкі.