Наша мапа — гэта сапраўдны дапаможнік для ўсіх беларусаў і беларусак, якія жывуць за мяжой.
Тут мы збіраем і публікуем звесткі пра розныя арганізацыі і ініцыятывы беларускай дыяспары, якія могуць быць вам карыснымі.
Тут вы знойдзеце прасторы для наведвання і правядзення івэнтаў, каворкінгі для сумеснай працы, арганізацыі юрыдычнай і гуманітарнай дапамогі, адукацыйныя і дзіцячыя ініцыятывы, мясцовыя беларускія суполкі ў розных гарадах і краінах.
Інфармацыя будзе дапаўняцца і вы таксама можаце дапамагчы ў гэтым, расказаўшы пра вядомую вам беларускую ініцыятыву ў форме ніжэй, а мы дададзім яе на мапу.