Lixtar паразмаўляў са Славай, стваральнікам мапы квітнеючай Варшавы і сустваральнікам кнігі пра прыгожую Беларусь (КУТ).
“Я люблю Варшаву вясной. Мне захацелася даведацца, дзе ў Варшаве можна палюбавацца самымі прыгожымі квітнеючымі дрэвамі. Я інжынер па адукацыі.
Выкарыстоўваючы адкрытыя дадзеныя ад гарадской адміністрацыі Варшавы, я нанёс на карту месцы, дзе растуць дрэвы, квітнеючыя вясной”.
“Спадзяюся, мая мапа натхніць вас на вясновыя прагулкі і дапаможа зірнуць на Варшаву па-новаму. Зараз я атрымліваю запыты з іншых гарадоў, можа быць будуць карты і ў іншых краінах, паглядзім як пойдзе” — каментуе стваральнік Мапы.