Збор подпісаў

У падтрымку змен па праязных дакументах (PDPC), банкаўскім паслугам і тэрмінам разгляду спраў

Збор подпісаў

У падтрымку змен па праязных дакументах (PDPC), банкаўскім паслугам і тэрмінам разгляду спраў

Банк адключыў мабільны дадатак, пакуль вы чакаеце новую карту побыту? Праязны дакумент даводзіцца афармляць кожны год, пры ўмове, што працэс выдачы пластыку расцягваецца больш, чым на паўгода? Атрыманне карты таксама зацягнулася?
Рух Беларускай Салідарнасці, Helsińska Fundacja Praw Człowieka, Беларуская нацыянальная платформа Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства пачынаюць грамадскую кампанію, якая злучае бясплатную дапамогу ў асобных выпадках з працай над агульнымі зменамі. Мы падрыхтавалі канкрэтныя прапановы для польскіх дзяржаўных органаў і банкаў і дапаможам разабрацца з вашай праблемай у індывідуальным парадку ўжо зараз.
Банкаўскі рахунак і карта — без неабгрунтаваных абмежаванняў
Мы падрыхтавалі кароткія практычныя рэкамендацыі з праўным абгрунтаваннем і скіруем іх банкам з просьбай улічваць іх у працы з беларускімі кліентамі. У іх мы тлумачым, як улічваць TZTC і PDPC, абслугоўваць уласнікаў віз D, пацвярджаць легальнасць знаходжання ў час чакання ці замены карты побыту і ацаняць сітуацыю ўцекачоў і асобаў з дадатковай абаронай, у якіх скончыўся тэрмін дзеяння самага дакумента, але захоўваецца права на легальнае знаходжанне.
Праязны дакумент — цэлы пакет змен
Мы прапануем павялічыць тэрмін дзеянні польскага праязнога дакумента для замежніка, наўпрост замацаваць яго функцыю пацверджання асобы і зрабіць адмысловую працэдуру яго атрымання сталай для беларусаў. Адначасова з гэтым мы дамагаемся прывядзення польскага дзяржрэгулявання ў адпаведнасць з вымогамі права ЕЗ, у прыватнасці з Рэгламентам Е З 2024/1347, які ўжо ад чэрвеня гэтага года патрабуе выдачы праязнога дакумента для людзей з дадатковай абаронай тэрмінам больш, чым на год. Пры гэтым мы будзем настойваць на увядзенні аналагічнай меры ў польскім нарматыўным парадку для ўсіх патэнцыйных уладальнікаў праязнога дакумента.
Атрыманне карты — без няпэўных тэрмінаў
Дамагаемся скасавання art. 100d і вяртанні звычайных тэрмінаў разгляду спраў пра легалізацыю знаходжання, а таксама паўнавартай абароны ад нячыннасці і зацягвання спраў з боку адміністрацыі.
Артыкул 100d
Артыкул 100d Закона аб аказанні дапамогі ўкраінскім грамадзянам у сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі Украіны прыпыняе тэрміны разгляду заяў аб легалізацыі пражывання замежных грамадзян ваеводамі да 4 сакавіка 2027 года.
Чым так важны менавіта ваш подпіс? Каб за гатовымі прапановамі стаяў падмацаваны грамадскі запыт!
Ніжэй мы публікуем ключавыя фрагменты дзвюх падрыхтаваных петыцый — іх прадмет і пэўныя вымогі, а таксама рэкамендацыі для банкаў па аднастайным ужыванні правілаў у дачыненні да грамадзянаў Беларусі. Поўныя тэксты петыцый з праўным абгрунтаваннем будуць скіраваны адпаведным дзяржаўным органам.

Аднак наша праца не скончыцца перадачай звароту. Мы будзем публікаваць адказы, паведамляць пра наступныя крокі і дамагацца разгляду прапаноў.
Падтрымайце змены, каб адны і тыя ж праблемы не даводзілася развязваць кожнаму з нас ізноў і зноў.

Збор подпісаў у падтрымку змен па праязных дакументах (PDPC), банкаўскім паслугам і тэрмінам разгляду спраў

Увага! Запаўняйце форму лацінскімі знакамі
Грамадзянства:
Згода на email-рассыланне са зваротнай сувяззю:
*Націскаючы на кнопку, я даю згоду на апрацоўку маіх персанальных дадзеных для рэгістрацыі майго голасу ў зборы подпісаў у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і вольнага струменя такіх дадзеных, а таксама скасаванні Дырэктывы 95/46 / EC (RODO)
Кансультацыі і дапамога
Каб заняцца ўласнай сітуацыяй — не трэба чакаць змены закона. Мы дапаможам разабрацца ў адказе банка ці дзяржаўнай установы, падрыхтаваць скаргу, заяву ці абскарджанне. Пры наяўнасці падстаў - падрыхтавацца і да судовага аспрэчвання. Кансультацыі і дапамога са зваротамі дармовыя: гэта грамадская праца.
Вам не трэба прыходзіць з гатовай скаргай. Дастаткова апісаць, што адбылося.

*Атрыманне дапамогі не залежыць ад падпісання петыцыі. Для першага звароту не патрэбныя сканы дакументаў, а вашу асабістую гісторыю можна публікаваць толькі з вашай асобнай згоды.

Асобны выпадак — дадатковая абарона
Калі ў вас дадатковая абарона і PDPC выдадзены толькі на год, мы можам дапамагчы аспрэчыць гэты развязак — ад звароту ва ужонд да WSA і, пры наяўнасці падстаў, NSA.

Рэгламент ЕЗ 2024/1347 з 12 чэрвеня 2026 года прадугледжвае для гэтай катэгорыі праязны дакумент тэрмінам больш за адзін год і наўпрост ужываецца ў Польшчы.


Падпішыцеся на нашы сацсеткі, каб заставацца ў курсе падзей: