Два гады перамоў пра легалізацыю беларусаў у Польшчы
04.11.2026
«Справы аб міжнароднай абароне будуць разглядацца індывідуальна з улікам сітуацыі ў Беларусі ў 2026 годзе», — заявіў кіраўнік польскага Упраўлення па справах іншаземцаў Томашам Цытрыновічам.
«Сітуацыя ў Беларусі застаецца нязменнай — працягваюцца рэпрэсіі супраць іншадумства, людзей затрымліваюць, кідаюць за краты і катуюць», — каментуе Дзяніс Садоўскі, сустаршыня руху «Беларуская салідарнасць / хрысціянскія дэмакраты». — «Беларускаму грамадству ў Польшчы трэба рабіць усё магчымае, каб на ўсіх узроўнях даносіць інфармацыю пра стан рэчаў у Беларусі».
Томаш Цытрыновіч заступіў на пасаду кіраўніка Упраўлення па справах іншаземцаў два гады таму – у кастрычніку 2024. За гэты час адбылося каля дзесяці сустрэч з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці, прысвечаных паляпшэнню працэдур легалізацыі беларусаў у Польшчы.
Вось вынікі толькі за бягучы год:
- Студзень 2026: распачатыя працэдуры міжнароднай абароны для 79 вызваленых палітвязняў, яшчэ для чатырох рыхтавалася падача дакументаў;
- Сакавік 2026: міжнародную абарону атрымалі 17 чалавек;
- Ліпень 2026: абарону атрымалі ўжо 82 з 83 былых палітвязняў снежаньскай групы;
- Верасень 2026: яшчэ дзесяць вызваленых палітвязняў пры падтрымцы беларускіх арганізацый падалі заявы на міжнародную абарону ў Польшчы;
- Лістапад 2026: польскі бок заявіў пра намер максімальна паскорыць разгляд спраў гэтых дзесяці чалавек.
Што да беларусаў, якія не ўваходзяць у спісы палітзняволеных, тых, хто вырваўся за мяжу з-пад арышту ці прэвентыўна з'ехаў, каб не рызыкаваць свабодай, то тут стан рэчаў застаецца нявызначаным: у польскім заканадаўстве няма спецыяльнага статусу для беларусаў як супольнасці, што зазнае палітычны пераслед.
Загалоўкі пра тое, што Польшча можа пачаць палягчаць бюракратычныя працэдуры для беларусаў, з'яўляюцца рэгулярна. Але важна, каб самі беларусы праз асабістыя звароты ці ўдзел у грамадскіх кампаніях прыспешвалі працэс асэнсавання польскім грамадствам паўставання ўнутры Польчшы цэлай групы людзей без абароненых правоў.
Глядзіце таксама