Беларуская салідарнасць
Практычныя рэкамендацыі скіраваны праўленням польскіх банкаў
02.11.2026
28 кастрычніка 2026 года арганізацыі «Рух салідарнасці з Беларуссю» і «Беларуская нацыянальная платформа» накіравалі дэталёвыя практычныя рэкамендацыі праўленням 12 польскіх банкаў, а таксама Польскаму саюзу банкаў (Związek Banków Polskich), у якіх выклалі канкрэтныя рашэнні і план дзеянняў для банкаў па вырашэнні існуючых праблем у аказанні паслуг грамадзянам Беларусі ў Польшчы.
Рэкамендацыі ў першую чаргу тычацца:
1. Прызнання польскага праезднога дакумента замежніка (PDPC) і часовага пасведчання асобы замежніка (TZTC) у мэтах ідэнтыфікацыі кліентаў.
2. Забеспячэння доступу да базавых плацежных рахункаў, у тым ліку для асоб, якія чакаюць міжнароднай абароны.
3. Спыненне практыкі абавязковага патрабавання дзейнай карты на жыхарства, калі асобу і законнасць знаходжання можна пацвердзіць іншымі дакументамі.
4. Захаванне банкаўскіх паслуг у чаканні выдачы або замены карты на жыхарства, у тым ліку для асоб, якія атрымалі міжнародную абарону.
5. Правільнае прымяненне санкцый ЕС і заканадаўства аб барацьбе з адмываннем грошай без аўтаматычных адмоў, замарожвання рахункаў або абмежаванняў доступу да банкаўскіх паслуг, заснаваных выключна на грамадзянстве або краіне нараджэння.

Арганізацыі таксама маюць намер працягваць сваю працу на адміністрацыйным і палітычным узроўнях, у прыватнасці, звяртаючыся да Польскага ўпраўлення фінансавага нагляду (UKNF), іншых адпаведных фінансавых устаноў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў.
Глядзіце таксама