Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Беларускія блогеры замежжа

Lixtar сабраў топ цікавых беларусаў і беларусак з розных куткоў свету
Невялічкія влогі з Польшчы ў tiktok на роднай мове. Тут пра штодзённае жыццё: цікавыя падзеі, распакоўкі, закупы, шпацыры, прыбіранне ў кватэры і гэтак далей
Лёля займаецца пляценнем саламяных павучкоў (дарэчы, іх можна замовіць). У яе сторыс можна знайсці шмат творчасці, шчырасці, эстэтыкі і натхнення
Падарожжы па свеце і сустрэчы з класнымі беларусамі і беларускамі. Запрашаем паглядзець на беларускі вайб у замежжы і цікавыя спатканні на ютуб-канале Алеся!
Жыццё ў Ізраілі, якое яно? Аўтар відэа распавядае пра працу, падарожжы, кавярні, быт і розныя цікавосткі паўсядзёнасці ў гэтай краіне
Якое яно, жыццё ў Швейцарыі? Старонка Вікторыі адкажа на вашыя пытанні. Тут яна распавядае пра сваю сям’ю, падарожжы, прыгоды і беларускую мову
Пераезд былых фермераў у Польшчу, адаптацыя ў эміграцыі, легалізацыя і новы лайфстайл сям'і з дзіцем. Запрашаем вас далучыцца да гэтага цікавага шляху!
Пераезд з Беларусі ў Турцыю, які ён? На старонцы Наталлі вы знойдзеце адказы на свае пытанні. Тут пра асабістае жыццё, падарожжы і прыгоды гэтай краіны
Ужо некалькі месяцаў Святлана жыве ў ЗША і распавядае пра асаблівасці гэтай краіны. Новыя эмоцыі, неймаверная прыгажосць розных штатаў і шмат прыгод
На гэтай старонцы вы знойдзеце шмат беларускай мовы і рэаліі жыцця ў Польшчы з усімі яго складанасцямі. Сям’я, праца і дзіўныя фотаздымкі ў актуальных “дзіч”.
Выява ў артыкуле: Karolina Grabowska (Pexels)
Матэрыялы па тэме: