Lixtar паразмаўляў са Славай, стваральнікам мапы квітнеючай Варшавы і сустваральнікам кнігі пра прыгожую Беларусь (КУТ).
“Я люблю Варшаву вясной. Мне захацелася даведацца, дзе ў Варшаве можна палюбавацца самымі прыгожымі квітнеючымі дрэвамі. Я інжынер па адукацыі.
Выкарыстоўваючы адкрытыя дадзеныя ад гарадской адміністрацыі Варшавы, я нанёс на карту месцы, дзе растуць дрэвы, квітнеючыя вясной”.
На стварэнне карты сышло два дні: адзін на пошук дадзеных, другі на праграмаванне. Каб стварыць інтэрактыўную карту, Слава выкарыстаў геоданныя маршрутаў і станцый метро з OpenStreetMap, апрацаваў іх у QGIS і візуалізаваў з дапамогай MapBox.
“Спадзяюся, мая мапа натхніць вас на вясновыя прагулкі і дапаможа зірнуць на Варшаву па-новаму. Зараз я атрымліваю запыты з іншых гарадоў, можа быць будуць карты і ў іншых краінах, паглядзім як пойдзе” — каментуе стваральнік Мапы.
На мапе можна знайсці інфармацыю пра 16000 квітнеючых дрэў: слівы, яблыні, вішні, грушы і магноліі. Запрашаем шпацыраваць прыгожай па Варшаве!
Выявы ў артыкуле: КУТ