Працадаўцы ні да каго не могуць ставіцца горш з прычыны ўзросту, нацыянальнасці, інваліднасці, расы, рэлігіі, палітычных перакананняў, сексуальнай арыентацыі, а таксама з прычыны працаўладкавання на пэўны і няпэўны тэрмін, і працягласці працоўнага часу.
Важная заўвага! Іншаземцы, якія працуюць у Польшчы легальна, маюць права на адпачынак, усталяваны працоўны час і забеспячэнне працадаўцам бяспекі ў час выканання працы і бяспечных і здаровых умоў яе выканання.
Супрацоўнікі, якія падвергліся дыскрымінацыі, маюць права на
грашовую кампенсацыю ў памеры не ніжэй за мінімальны памер заработнай платы. Важна таксама кожнымі спосабамі сабраць довад няроўнага дачынення да сябе (відэаздымка, аўдыязапіс, дакументы).
У выпадку парушэння працоўных праў і дыскрымінацыі, працаўнік можа
звярнуцца са скаргай у
Дзяржаўную Інспекцыю Працы (Państwowa Inspekcja Pracy) ці/і ў
Працоўны суд (Sąd pracy). Працаўнік не нясе выдаткаў, звязаных з разглядам яго скаргі гэтымі ўстановамі.