Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Дзе ўзяць кнігі на беларускай ці рускай мовах за мяжой

Зрабілі падборку інтэрнэт-крам, кнігарняў і  бібліятэк
Я хачу заказаць кнігу праз інтэрнэт. Дзе мне гэта зрабіць?
«Мы маладая кнігарня ў Варшаве. Наша мэта — распаўсюджанне беларускай літаратуры, каб кожны меў магчымасць чытаць на роднай мове, нават знаходзячыся па-за межамі сваёй краіны» — так пра сябе піша інтэрнэт-краму беларускай кнігі ў Варшаве. У каталозе толькі кнігі на мове, сярод іх і класічная літаратура, і дзіцячая, і нават перакладзены на беларускі Гары Потэр! Кнігі даставяць вам дамоў ці па пошце.
Інтэрнэт-кнігарня ў Польшчы. На беларускай мове можна набыць кнігі Купалы, Караткевіча, Коласа, а таксама замежныя кнігі, перакладзеныя на беларускую мову.
Добры выбар кніг на беларускім на Allegro. Дастава ад сэрвісу магчыма па ўсёй Польшчы. На сайце можна знайсці кнігі з дыктоўкамі на мове, класічную літаратуру і нават навінкі.
Маркетплэйс з таварамі беларускай вытворчасці і кнігамі на мове. Выбару няшмат, але варта зайсці і пашукаць штосьці для сябе.
Калі вы шукаеце кнігу на рускай мове, то інтэрнэт-крама Booksrus — каштоўная знаходка. Велізарны выбар кніг і нават настольных гульняў на рускай мове. Дастаўляюць тавар па ўсім свеце, праўда на сайце папярэджваюць, што дастава можа павялічыцца па часе.
Інтэрнэт-букрум «ЧитайСвоє» таксама багаты разнастайнасцю кніг на рускай і ўкраінскай мовах. На жаль, на мове кніг крама не прадае. Але можна паспрабаваць шчасця ў іх фізічнай краме ў Варшаве па адрасе al. Solidarności 117.
Інтэрнэт-крама з кнігамі на рускай і ўкраінскай мове. Велізарны выбар і навігацыя сайта вельмі зручная. Тут можна знайсці вялікую колькасць гістарычных кніг, каб трохі разабрацца ў тым, што цяпер адбываецца з намі.

Дарэчы, кнігі на мове можна яшчэ набыць у Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве па адрасе пляц Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucji 6).

Я хачу спампаваць электронную кнігу, дзе мне гэта зрабіць?
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка, у якой каля трох тысяч кніг! У ёй можна безкаштоўна спампаваць кнігі ў фармаце PDF. Калі любіце аўдыякніжкі - тут таксама можаце іх знайсці.
Найбуйная і найстарая беларуская электронная бібліятэка
Навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Тут вы можаце хутка знайсці як аўдыякнігі сучасных аўтараў, так і дзіцячыя альбо класічныя кнігі. Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць
У бібліятэцы захоўваецца больш за дзевяць тысяч кніг, сярод якіх ёсць кнігі на беларускай мове. Кнігі можна спампаваць у розных фарматах.
Сэрвіс мае больш за 130 тысяч дармовых кніг: ад класікі да бізнес-літаратуры. Сярод дармовых аўдыякніжак выбар яшчэ больш — цэлых 162 тысячы. Усе кнігі ў сэрвісе на рускай мове.
Бібліятэкі, дзе можна ўзяць кнігу на беларускай мове
Гэта тэлеграм-канал лакальнай бібліятэкі. Беларуска Юлія Гаруновіч сабрала і працягвае збіраць кнігі на беларускай мове. Праз Telegram можна ўзяць пачытаць кнігу, інструкцыя ў замацаваным паведамленні. Фізічна бібліятэка знаходзіцца ў Беластоку.
Беларуска Аляксандра Гушча пасля пачатку вайны ва Украіне абвясціла збор беларускіх кніг, каб адкрыць бібліятэку. Выбар кніг можна глянуць у Instagram кнігазбора. Фізічна паліца з кнігамі знаходзіцца ў бібліятэкі ў Варшаве па адрасе Marszałkowska 55/73.
Выявы ў артыкуле: Pexels (Cottonbro)
Матэрыялы па тэме: