Беларусы Аліна Нагорная і Ігар Случак доўгі час дапамагалі ахвочым разбірацца ў моўным заканадаўстве і пісаць звароты за прасоўванне беларускай мовы: напрыклад, каб яна з’явілася на квітках у грамадскім транспарце і на сайтах дзяржаўных устаноў.
Актывісты таксама напісалі кнігу «Абаронім мову» — кішэнны дапаможнік для абароны моўных правоў беларусаў. «Умовы для мовы» — яшчэ адзін праект беларусаў.