Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Каўцыя пры найме жылля ў Польшчы — што трэба ведаць

Як вярнуць задатак за арэнду кватэры?
Арандуючы жыллё, ад вас амаль заўсёды запатрабуюць задатак (каўцыю), то бок пэўную суму грошай, што з'яўляецца перастрахоўкай для ўладальніка на выпадак парушэння дамовы кватарантамі.
Заканадаўства рэгулюе памер задатку — ён не можа перавышаць месячную суму арэнды больш, чым у 12 разоў, а ў выпадках інстытуцыйнай або грамадзянскай арэнды — ў 6 разоў (артыкул 6, пункт 1 Закона аб абароне правоў арандатараў). Замест гэтага, па большай частцы ён роўны суме месячнай арэнды або арэнды за 2-3 месяцы.
Праблемы зʼяўляюцца, калі кватаранты зʼязджаюць і хочуць атрымаць задатак назад. Згодна з любога тыпу дагавора, задатак павінен быць вернуты на працягу месяца з моманту выезду. Яго вяртанне, аднак, залежыць ад таго, аплачаны ці ўсе рахункі і ці няма ў доме новых пашкоджанняў. Жыллё павінна быць у такім жа стане, як і ў дзень засялення. Для таго, каб ацаніць стан памяшкання пры высяленні, мы раім скласці акт прыёму-перадачы або дэталёва сфатаграфаваць памяшканне. А лепш за ўсё зрабіць і тое, і іншае.
Калі ўласнік пакідае сабе частку задатку як кампенсацыю за сапсаваныя элементы памяшкання, гэта неабходна ўказаць у дамове прыёму-перадачы. Дэталі, за якія адказваюць кватаранты, апісаны ў артыкуле 6b Закона аб абароне правоў арандатараў. Гэта вокны, дзверы, сантэхніка, тэхнічныя інсталяцыі, батарэі, сцены, столі, кухонныя прыборы. Гэты спіс можа адрознівацца, варта ўсё прапісаць ва ўмовах.
Калі ўладальнік адмаўляецца вяртаць каўцыю, варта напісаць ліст, у якім вы патрабуеце вярнуць задатак. Нават, калі ліст не дапаможа, яго можна будзе выкарыстоўваць у судзе з астатнімі дакументамі: дамову, факт аплаты каўцыі (квітанцыя, звесткі аб дэпазіце і т.д.), спробы дасудовага ўрэгулявання справы (напрыклад, ліст і адказ на яго), звесткі аб спыненні кантракту, паведамленне аб выездзе і г. д.
Кожны год усё складаней зарыентавацца ў правілах пры арэндзе кватэр у Польшчы. Падрабязней пра гэта чытайце ў Poradnik Lokatorski — гэта адна са спробаў палепшыць сітуацыю. Дапаможнік накіраваны на тое, каб дапамагчы арандатарам зразумець, якія яны маюць правы і як іх абараняць.

Чытаць дапаможнік на ангельскай мове.
Чытаць дапаможнік на ўкраінскай мове.
Выява на вокладцы: Freepik
Матэрыялы па тэме: