Кавярня паблізу з морам і невялічкім паркам. Спакойнае і ўтульнае месца, дзе вас можа адразу сустрэць мілая белая котка. Унутры цёплы дызайн, вай фай і вельмі смачныя стравы. Здаецца, менскія кавярні маглі б паспрачацца за першае месца з такімі смачнымі карыснымі дэсэртамі, як у гэтай. Меню на рускай і англійскай мовах. Ёсць супы, шаўрма, бургеры, сырнікі - усё нам знаёмае.