Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Важные места в Праге

История и культура наполнят и помогут пережить тяжелые времена
Привет, меня зовут Евгения Долгая. Я — менеджерка Lixtar Media. По пятницам мы обычно публикуем развлекательный контент. Обещаю, этот текст тоже такой. Но мне очень хочется сделать вступление небольшое. Мне очень помогает в эмиграции понимание, что подобные вещи люди переживали и ранее. Что и сто лет назад люди переезжали, убегали от войны, выгорали, начинали с нуля.

Психотерапевты говорят, что проговаривая, переживая и не забывая свой опыт, мы таким образом растим в себе защиты. Для этого я хожу по музеям и историческим местам, которые связаны с великими переживаниями и эпохами.

Мне посчастливилось побыть в Праге. Как вы знаете, этот город не был разрушен во время войны, поэтому сохранил все то, что когда-то было и в Беларуси. И сегодня я хочу вам показать интересные места в Праге, которые убедят вас в том, жизнь не останавливалась никогда. Кстати, в Чехии проживает по разным данным 4 000 до 7 000 беларусов.
Евгения Долгая
Менеджерка Lixtar Media
Еврейский квартал
Да, начнем с этого. Почему? Потому что евреи пережили на своем веку гонения, геноцид, концлагеря и много еще чего ужасного.
Этот народ как пример того, как важна общность, как важна культура, образование, умение зарабатывать деньги и быть самостоятельными. Еврейские кварталы были и в Беларуси, но их разрушили. В Праге квартал остался в том виде, в котором был и сотни лет назад. Здесь и синагога, и музей, и даже кладбище. На кладбище обязательно сходите. Это не только сакральное место, но и по старым захоронениям вам станет понятно, насколько давно квартал стоит и хранит в себе тайны.

Также на территории квартала есть синагога, в которой стоит задержаться на время. Ее стены расписаны именами людей, погибших во время Холокоста. Хочется постоять и подумать о том, насколько люди прекрасные и одновременно чудовищные создания.
Базилика Святого Микулаша
Готова поспорить, что как только вы туда войдете, вы ахнете от красоты. Масштаб красоты, росписей, золота и величия зашкаливает.
Храм построен в 1755 году, расположен на Малостранской площади в Праге. Обязательно берите с собой фотоаппарат. Место величественное и очень инстаграмное. А если поднимитесь на второй этаж, увидите орган и картины Иисуса и царя Ирода.
Карлов мост
Вы скажете, что это слишком известное место. И будете правы.
Но, Карлов мост был местом публичных казней. Прямо здесь палач рубил головы, а обезглавленные тела сбрасывали во Влтаву. Также с моста опускали в воду пекарей, которые продавали хлеб с недовесом — для экзекуции их сажали в железные клетки. И мост стоит до сих пор и стал даже главной туристической фишкой. Теперь с этими знаниями погуляйте там и прочувствуйте энергетику.

А еще, в «составе» моста ученые нашли в составе творог, сахар, пиво и бычью кровь.
А здесь список мест, связанных с беларусами:
Составлен беларуским экскурсоводом Павлом Котаевым.
  • JANKOVCOVA 94/41. Дом, дзе ў снежні—лютым 2002—2003 гг. жыў Васіль Быкаў, выбітны беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.
  • HEŘMANOVA 1120/7. Дом, дзе ў 1943—1948 гг. жыла Ларыса Геніюш, беларуская паэтэса.
  • NÁM. REPUBLIKY 1090/5. Грамадзянскі дом, рэпрэзэнтацыйная будова Прагі, пабудаваная ў пач. XX ст. Тут была абвешчана незалежнасць Чэхаславакіі ў 1918 г. У 1921 г. тут прайшла Першая ўсебеларуская палітычная канферэнцыя, з’езд прадстаўнікоў беларускіх палітычных арганізацый Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі. У 1920-я гг. тут праходзілі святочныя вечары, прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР.
  • OVOCNÝ TRH 587/14. Месца, на якім ў XV—XVI стст. стаяў тзв. «Літоўскі калегіюм». Існаваў ён пры Пражскім універсітэце і быў зафундаваны польскай каралевай Ядзвігай у 1397 г. для студэнтаў з Вялікага княства Літоўскага. Аднак дзейнічаць калегіюм пачаў толькі ў 1409 г., і студэнтаў з ВКЛ там так і не з’явілася. На месцы калегіюма ў XVIII ст. быў пабудаваны манетны двор.

АЛЬШАНСКІЯ МОГІЛКІ:
  • Могілкі салдатаў Чырвонай Арміі, што загінулі падчас вызвалення Прагі ў 1945 г.
  • Магіла Васіля Захаркі і яго жонкі Пелагеі.
  • Магіла Міхася Забэйды-Суміцкага.
  • Магіла Пётра Крэчэўскага.

  • POLSKÁ 1224/12. Дом, дзе жыў Міхась Забэйда-Суміцкі (1900—1981 гг.), сусветна вядомы беларускі оперны спявак і педагог.
  • BRUSELSKÁ 442/1. Дом, дзе жыў Пётра Крэчэўскі (1879—1928 гг.), беларускі палітычны дзеяч, член урадаў БНР, а ад 1919 г. прэзідэнт Рады БНР.
  • SLOVINSKÁ 535/14. Дом, дзе жыў Васіль Захарка (1877—1943 гг.), беларускі палітычны дзеяч, удзельнік абвяшчэння незалежнасці БНР, пасля смерці Пётры Крэчэўскага прэзідэнт Рады БНР.
  • U VRŠOVICKÉHO NÁDRAŽÍ 1057/22. Дом, дзе ў лютым—чэрвені 2003 г. жыў Васіль Быкаў, выбітны беларускі пісьменнік ды грамадскі дзеяч.
  • SÁDKY 626/17. Амбасада Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы.
  • BUZULUCKÁ 548/4. Дом, дзе ў 1930-х гг. месцілася Беларускае Культурнае Таварыства імя Францішка Скарыны — культурніцкая арганізацыя беларускіх студэнтаў. Таварыства арганізоўвала вечарыны, сходы, лекцыі, выдавала часпопіс «Іскры Скарыны».
  • JELENÍ. Помнік Ф. Скарыну — беларускаму першадрукару, які ў 1535—1539 гг. быў каралеўскім батанікам і стаўся адным з заснавальнікаў каралеўскіх садоў.

ПРАЖСКІ ГРАД
  • Уладыслаўская зала.
  • Людвікаў палац.
  • Часткі Пражскага граду пабудаваныя чэшскімі каралямі з дынастыі Ягелонаў. Уладыслаў II, сын караля польскага і вялікага князя літоўскага Казіміра IV, быў каралём чэшскім у 1471—1516 гг. і венгерскім у 1491—1516 гг., ягоны сын Людвік быў каралём чэшскім і венгерскім у 1416—1426 гг.

  • NAD VIŠŇOVKOU. Месца бітвы на Белай гары 08.10.1620 г., вырашальнай бітвы антыгабсбурскага паўстання 1618—1620 гг. У гэтай бітве, у якой перамаглі габсбургскія войскі, прынялі ўдзел на баку пераможцаў аддзелы тзв. «лісоўчыкаў». Гэтыя атрады лёгкай кавалерыі з Рэчы Паспалітай вызначаліся сваёй адвагай і хуткасцю, а таксама жорсткасцю і рабаваннем мірнага насельніцтва.
  • STAROMĚSTSKÉ NÁM. 930/7. Месца, на якім у XV. ст. стаяў тзв. «Палац маркграфа Ёшта», дзе ў 1422 г. і 1424—1427 гг. меў рэзідэнцыю Жыгімонт Карыбутавіч, пляменнік Вітаўта і Ягайлы. Гусіты прапанавалі Вітаўту чэшскую карону, і той, згадзіўшыся, паслаў у 1422 г. у Чэхію ў якасці намесніка Жыгімонта Карыбутавіча. У тым жа годзе Жыгімонт Карыбутавіч быў адкліканы, але пасля ў 1424 г. вярнуўся па ўласнай ініцыятыве. Ён быў абвешчаны пражанамі каралём, але ўжо ў 1427 г. звергнуты і заключаны з замак Вальдштэйн.
  • KŘIŽOVNICKÉ NÁM., KLEMENTINUM. Мемарыяльная дошка Францішку Скарыну ў Клеменцінуме, а таксама ў гонар першай старабеларускай друкаванай кнігі, якая выйшла ў 1517 г. у Празе. Знаходзіцца ў комплексе будынкаў былой езуіцкай акадэміі, дзе ў пачатку XVII ст. вучыліся беларускія уніяцкія дзеячы Іосіф Руцкі і Рафал Корсак.
  • WENZIGOVA 1872/4. Дом, дзе меў кватэру Мікалай Вяршынін (1878—1934 гг.), консул БНР у Чэхаславакіі. Дзякуючы Вяршыніну былі наладжаныя кантакты паміж кіраўніцтвам БНР і ўрадам Чэхаславакіі і беларусы атрымалі ў 1920-я гг. стыпендыі для навучання ў Чэхіі. Тут месцілася ў 1918—1920 гг. місія БНР у Чэхаславакіі, а пасля з 1923 г. — Рада БНР.
  • LEGEROVA 1879/3. Дом, дзе знаходзілася рэстарацыя «У пана Кнёўрка», дзе ў 1930-я гг. адбываліся паседжанні Беларускай Рады (Рады БНР) і праходзілі святкаванні ўгодак абвяшчэння БНР."
Фотографии в статье — личный архив авторки
Матэрыялы па тэме: