Lixtar.media Медыя, якое палягчае жыццё беларусаў за мяжой
Lixtar.media Медыя, якое палягчае жыццё беларусаў за мяжой
Варшаўскія музеі з беларускім акцэнтам
5 парад ад беларускай экскурсаводкі
У Варшаве знаходзіцца больш за 60 музеяў вельмі розных і на любы густ. Прапануем ад беларускай экскурсаводкі Таццяны падборку тых, якія варта наведаць беларусам.
Нацыянальны музей трэба наведаць абавязкова кожнаму Беларусу, бо менавіта ў ім знаходзіцца палатно "Біва пад Воршай" — слаўная старонка нашага мінулага, а яшчэ працы Фердынанда Рушчыц, пару партрэтаў Радзівілаў, тканыя паясы з Беларусі.
Каралеўскі замак - гэта месца супольнай гісторыі Рэчы Паспалітай дзвух народаў, а яшчэ выдатны прыклад аднаўлення помніка з нуля. У сувязі з угодкамі паўстання 1863 года варта заглянуць на часовую выставу ў Каралеўскім замку.
Этнаграфічны музей збірае калекцыі з ўсяго свету, ёсць і традыцыйны строй з-пад Кобрына. Мае выдатную пастаянную экспазіцыю і рэгулярна арганізуе выставы, у тым ліку частку займае музей для дзяцей.
Музей Яна Паўла II і Прымаса Стэфана Вышыньскага распавядае не толькі пра лёс дзвух важных асобаў, але паказвае прыклад, як змагацца з дыктатурай і дае надзею. Дарэчы ў ім магчыма атрымаць экскурсію на беларускай мове.
Полін - музей гісторыі польскіх яўрэяў, дзе можна пазнаёміцца з лёсам асобаў, звязаных з Беларуссю, а нават знайсці дакумент на старабеларускай мове. У музеі ёсць аўдыегід на беларускай мове, а таксама перыядычна арганізуюць беларускамоўныя экскурсіі.