Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Як сэканоміць на рэчах і быць eco-friendly у Варшаве

Дзе знайсці добрыя рэчы, танна абставіць кватэру мэбляй, кветкамі і нават адрамантаваць сапсаваную тэхніку
Штодня ў варшаўскія сметникі выкідваецца велізарная колькасць ежы, карысных прадметаў і добрага адзення. Пакуль прадпрыемствы працягваюць вырабляць, а мы — купляць новыя рэчы, сайт Myślę ~ nie marnuję тлумачыць як і дзе безкаштоўна знайсці добрыя рэчы, якія ўжо непатрэбныя першапачатковым уладальнікам, танна абставіць кватэру мэбляй, кветкамі і нават адрамантаваць сапсаваную тэхніку.
Калі вы хочаце даведацца як выкарыстоўваць тое, што ў вас ужо ёсць, і дзе шукаць патрэбныя рэчы, то на сайце Myślę ~ nie marnuję вы зможаце знайсці адказы на свае пытанні. Вы даведаецеся, дзе ў Варшаве можна самастойна адрамантаваць або арандаваць тое, што вам трэба. Вы даведаецеся, дзе вы можаце прадаць непатрэбныя рэчы, падзяліцца імі з іншымі ці знайсці нешта для сябе — падобная ініцыятыва важная для супрацоўніцтва ў экалагічным асяроддзі.
На сайце вы знойдзеце велізарны аб'ём карыснай інфармацыі аб тым, як не марнаваць ваду, ежу, адзенне, абсталяванне, упакоўкі, расліны і іншыя прадметы.

Вы зможаце азнаёміцца з календаром мерапрыемстваў, дзе знойдзеце гаражныя распродажы або дні адчыненых дзвярэй у майстэрнях, дзе можна выкарыстоўваць паяльныя станцыі або пракансультавацца са спецыялістамі бясплатна. Сайт прапануе мноства карысных артыкулаў, крыніц, навін і відэа.
Такім чынам, калі вы хочаце даведацца, як выкарыстоўваць ужо наяўныя ў вас рэчы і захаваць грошы, зазірніце на сайт Myślę~ nie marnuję. Таксама не варта забываць, што нашым абавязкам з'яўляецца беражлівыя адносіны да прыроды і эфектыўнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў.
Выява на вокладцы: Myślę~ nie marnuję
Матэрыялы па тэме: