«Паўтары гады работы. Адчай і роспач. Радасць і надзея. Неразуменне і апантанасць. Але мы гэта зрабілі. Нават калі проста застанецца марай. Але такой прыгожай! Ведайце Беларусь і яе гісторыю, прыроду, літаратуру, мову і культуру. Так файна дыхаць пахам друкаванай паперы і адчуваць слова „УСЁ“. Хоць гэта слова і шматзначнае» — піша пра гульню стваральніца Людміла Крылова.
З гульні можна шмат даведацца і пра беларускую літаратуру, і пра мастацтва і гісторыю. Наогул, гульней можна натхніцца і яшчэ больш любіць нашу Беларусь.