Мэтай Партызанкі з'яўляецца інфадапамога для беларусаў і ўкраінцаў, вымушаных пакінуць родныя мясціны.
Ініцыятыва кансультуе па пытаннях рэлакейта, легалізацыі і адаптацыі ў Польшчы:
атрыманне гуманітарных віз
выезд у Польшчу
міжнародная абарона і ўсё, што з ёй звязана
кансультацыі па ўладкаванні дзяцей у сады і школы.
Праца пачалася ў 2020 годзе з базавых рэчаў: дапамога сябрам падчас пратэстаў, збора рэчаў, пошуку кватэр і сродкаў для ўцекачоў.
Усяго ёсць 3 супрацоўнікі, а таксама некалькі валанцёраў (сярод якіх Ганна Маціеўская і Яна Шостак, астатнія захоўваюць ананімнасць). Партызанкі на сувязі 24/7, але спыняцца не збіраюцца.
«Канешне, мне хацелася б, каб Партызанка развівалася, але яна не пра маштаб, яна пра эфектыўнасць. Праца партызанак адбываецца з вялікім пачуццём міссіі. Яны самі праз гэта ўсё праходзілі».
Цікавы факт: мужчын ініцыятывы таксама клічуць партызанкамі :)
За юрыдычны матэрыял адпавядае сама Ганна, за праект па розных установах адукацыі - асобная партызанка, якую ўжо ведаюць усе школы, бо яна дапамагла вялікай колькасці сямей, асабліва, з пачаткам вайны.
«Мы заўжды глядзім на эфектыўнасць працы. Калі ты не атрымліваеш заробак, вельмі важна, які прадукт атрымаецца ў фінале. Ты глядзіш зусім інакш на тое, што робіш».
У распрацоўцы знаходзіцца праграма для пенсіянераў. Гэта не тая катэгорыя, якой актыўна дапамагаюць. Ужо ёсць прыблізна 70 чалавек, але ёсць думка, што іх каля 150, бо ўсіх пакуль не знайшлі. Гэта тыя, хто не можа павярнуцца. Гэта тыя, каму патрэбна дапамога.
«Мы стварылі для іх чат, зараз яны абмяркоўваюць там свае зацікаўлення: гладыёлусы, іншыя кветкі… Ім гэтага не хапала».
«Что помогает держаться в эмиграции? …булочки очень помогают. И кофе, здесь есть вкусный кофе. Ещё велопрогулки»
За час існавання Партызанкі, тысячы людзей скарысталіся дапамогай, якую актывісты ініцыятывы аказваюць беларусам, якія пацярпелі ад рэжыму, і ўкраінцам, пацярпеўшым ад вайны. Як падтрымаць ініцыятыву для працягу яе існавання і развіцця можна даведацца тут.