Нумар NIP афармляецца яшчэ пры рэгістрацыі дзейнасці. Трэба запоўніць
заяву, падаць пашпарт з візай (або ВНЖ), а таксама дадзеныя, якія вы пісалі ў заяве (банкаўскія рахункі і г. д.). Дакументы падаюцца ва ўжонд па месцы жыхарства (для фізічных асоб) або па месцы рэгістрацыі офіса (для юрыдычных асоб).
Больш падрабязна пра запаўненне формы можна прачытаць па
спасылцы.
На прысваенне нумара NIP патрэбна 2−4 тыдня.
Працэдура бясплатная, а вось афармленне пасведчання — 21 зл. Нумар можна даведацца ў падатковай службе пры асабістым звароце з пашпартам.