Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Стань аўтар_кай у Lixtar Media!

Лепшых чакае ўзнагарода і магчымасць стажавання ў рэдакцыі
Наш партал — гэта некамерцыйны інфармацыйны рэсурс, галоўная мэта якога паляпшаць жыцце беларусаў за мяжою. Мы пішам пра карысныя сэрвісы, бытавыя лайфхакі, грамадскія ініцыятывы, малы бізнес, культурніцкія падзеі ў Польшчы і іншых краінах, дзе есць беларуская дыяспара.
Калектыў Lixtar Media хоча быць болей адкрытым і інклюзіўным, таму мы заклікаем усіх жадаючых паспрабаваць сябе ў якасці аўтар_кі артыкулаў на нашым сайце. Досвед не так важны, галоўнае – ідэі, аўтарскае бачанне і жаданне зрабіць карысную справу для іншых беларусаў у дыяспарах па ўсім свеце!

Асноўныя тэмы, пра якія мы пішам:

Мы чакаем тэксты пра асаблівасці жыцця дыяспары беларуса_к у розных кутках света, лайфхакі, турыстычныя гайды, інтэрв'ю з беларускімі ініцыятывамі, суполкамі.
  • Бытавыя гайды пра жыцце за мяжой

    заканадаўства, бюракратычныя працэдуры, карысныя сэрвісы, інш.
  • Праца

    асаблівасці працаўладкавання, магчымасці, правы і інш.
  • Мабільнасць

    візы, легалізацыя, падарожжы, турызм, інш.
  • Культура і адукацыя, ініцыятывы і сэрвісы

    ініцыятывы, падзеі, суполкі, створаныя беларусамі для беларусаў і не толькі
  • Медыцына

    страхоўка, хуткая дапамога, інш.
  • Карыснае для беларусак

    узаемадапамога, ініцыятывы падтрымкі, інш.
Патрабаванні да тэкстаў:
  • Мова напісання
    пажадана беларуская, але расейская таксама норм
  • Арфаграфічная і пунктуацыйная граматнасць
  • Завершанасць
    прысутнасць уступа, асноўнага зместу, заключэння
  • Згоднасць з тэмамі, пра якія піша Lixtar
    прынесці карысць беларускай дыяспары па свеце
Тэксты мы будзем публікаваць на сайце lixtar.media, з паметкай аб аўтарстве.
Аўтара_к лепшых трох артыкулаў чакае ўзнагарода і магчымасць прайсці стажыроўку ў рэдакцыі Ліхтара (афлайн у Варшаве ці анлайн).
Тэксты дасылайце на нашу скрынку info@lixtar.media
Чытайце і пашырайце нашыя матэрыялы на сайце lixtar.media
Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, каля яшчэ гэтага не зрабілі :)
Выява на вокладцы: Playground
Матэрыялы па тэме: