Кампанія PDPC
Нашу грамадскую кампанію падтрымала ўжо 700 чалавек
27.10.2026
З моманту старта кампаніі па зборы подпісаў у падтрымку зменаў па праязных дакумэнтах (PDPC), банкаўскіх паслугах і тэрмінах разгляду справаў для беларусаў і беларусак у Польшчы мы сабралі ўжо больш за 700 подпісаў. На бясплатную лінію з юрыдычнымі кансультацыямі звярнулася больш за 10 чалавек.
Мы працягваем дзейнасць, ідзе збор подпісаў. Таксама мы вядзем перамовы з іншымі грамадскімі арганізацыямі, каб пашырыць магчымасці дапамогі і распаўсюду інфармацыі.

Адначасна наша каманда вядзе перамовы з польскімі дзяржаўнымі органамі і банкамі, каб дамагчыся станоўчых зменаў для беларускай дыяспары.

Заклікаем падпісвацца і распаўсюджваць інфармацыю пра кампанію. Калі ў вас ёсць прапановы ці заўвагі па кампаніі — можаце звяртацца па адрасе: juryst@belsolidarity.com