Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Як атрымаць беларусу турыстычную візу ў ЗША

Беларуска Вераніка Лахуцына займаецца апошнія восемь гадоў амерыканскімі візамі. Для Lixtar Media яна дала некалькі добрых парад. Публікуем іх.

Сямейнае становішча

Ахвотней візу ў ЗША атрымліваюць тыя, у каго ёсць сталыя стасункі. Неабавязкова быць для гэтага ў шлюбе.

«Візавы афіцэр — амерыканец. У Амерыцы грамадзянскі шлюб — гэта амаль тое ж самае, што і шлюб зарэгістраваны. Пра гэтыя стасункі таксама трэба казаць» — кажа Вераніка.

Чым больш вы падарожнічалі — тым больш верагоднасці атрымаць візу ў ЗША

«Калі вы падарожнічалі па Еўропе, былі ў краінах, якія па якасці жыцця лепш Беларусі, то ў вас вялікі шанец атрымаць візу ў ЗША. Калі вы нідзе не былі і адразу плануеце падарожжа ў Амерыку, то вам хутчэй усяго візу не дадуць» — кажа экспертка.

Бізнэс-трып

Калі вы падаецеся на атрыманне візы для бізнэс-падарожжа, то ў анкеце лепш указваць працу боьш універсальную.

«Калі дзяўчынка робіць манікюр у Беларусі ці Польшчы і плануе бізнэс-трып у ЗША па гэтй галіне, то ёй адмовяць у візе» - каментуе Вераніка.

Інтэрв'ю ў амбасадзе

Само інтэрв'ю займае дзве хвіліны, можа быць тры. Вераніка раіць у гэты момант выглядаць спакойна, акуратна і ведаць, што напісана ў вашых дакументах.

Больш інфармацыі па візе ў ЗША ў нашым відэа на YouTube:

Выява на вокладцы: Nico Smit (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: