Абстрагаванне
Нам важна падтрымліваць баланс паміж захаваннем сябе, сваіх унутраных каштоўнасцяў, успамінаў, важных рэчаў і знешняга, новага. Важна не кідацца ў новае, забываючы ўсё старое, але і не заставацца ў старым.
Адбываецца перагрузка ўнутраных успамінаў і эмоцый? Ідзем глядзець, даведвацца, спрабаваць нешта новае.
Новага надта шмат і павышаецца трывога? Вяртаемся на апору на сябе, тэлефануем родным, узгадваем цёплыя ўспаміны.
Абстрагавацца можна праз фізічныя дзеянні. У першыя месяцы складана думаць пра спорт, таму варта ставіць нейкія маленькія мэты. Напрыклад, сёння разабрацца за банкаматамі (дзе яны паблізу, як яны працуюць), заўтра паглядзець на бліжэйшыя прыпынкі грамадскага транспарту, а на наступны дзень знайсці бліжэйшыя кінатэатры і гэтак далей. Пакрыху знаходзіць жытло, месцы, дзе можна набыць неабходныя рэчы.