Звыклы
парацэтамол можна замяніць польскімі
APAP (таблеткі для дарослых), суспензіяй
Panadol (яе можна даваць дзецям з трох месяцаў) і грануламі
Junior (іх можна з чатырох гадоў).
Ібупрафен у Польшчы можна знайсці на палках з назвай
Ibum 200 mg і
Ibum Forte 400 mg (звярніце ўвагу, што іх можна з 12 гадоў), таксама прадаецца суспензія з трох месяцаў
Nurofen forte, пад той жа назвай есць і свечкі.
Калі вам патрэбныя
судзіназвужальныя кроплі для носа, то ў польскіх аптэках яны завуцца:
Otrivin,
Xylometazolin,
Nasivin. Фармацэўт можа спытаць век пацыента і падабраць кроплі пад яго.
Усім вядомы беларусам
актываваны вугаль можна набыць у Польшчы таксама, толькі завецца ён
Carbo Medicinalis. Таксама ў вольным доступе ёсць парашок Смекта (
Smecta), лаперамід (
Laremid) і эспумизан (
Espumisan). Калі вам жа патрэбна слабільнае, то
піколакс заменіць вам
Pikopil.
Супрацьалергічныя сродкі ў выглядзе кларытыну прадаюцца як
Claritine Allergy, а вось
цэтріну аналагам з’яўляецца
Zyrtec UCB.
Існуе міф, што ў Польшчы няма
перакісу вадароду. Гэта не так, у аптэках яго можна набыць, называецца
Woda utleniona 3%.
Ад малочніцы выратуе аналаг
катрімазола ў крэме —
Clotidal.
Знайсці аналагі лекаў можна праз адмысловы сайт-агрэгатар — https://immigration.pl/lekarstva. У пошукавіку досыць увесці, што вы шукаеце і сайт падбярэ па дзейным рэчыве вам лекі.