Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Беларускія фэсты за мяжой

Падборка падзей, якія нельга прапусціць беларусу (updated)
Хэй, што там па беларускім фэстам у Польшчы і наваколлі?

Lixtar назбіраў для вас некалькі фэстаў ад беларусаў на гэтае лета, шчыра запрашаем прачытаць!
#
Фестываль “Купалле” у Варшаве
Калі: 1 ліпеня
Дзе: Rejs Club, Piotra Bardowskiego 2A, Варшава
Уваход: Face Control + 20 злотых

Варушняк падрыхтаваў музычны фестываль ад батлейкі да рэйва, дзе можа пабавіцца і дзіцёнак, і начны госць тэхна сцэны. Вас чакае музыка ад Shuma, Derschein, Belarus Outside Sound System, KarmaxWarszawa, Shoom.

18 гадзін музыкі нон-стоп, дзіцячая пляцоўка, рынак і фудкорт, месца дя ёгі, спевы і танцы ля вогнішча, а таксама цікавосткі ад беларускіх ініцыятыў (дарэчы, каманда Ліхтара і Руха Беларускай Салідарнасці таксама будзе прысутнічаць на фэсце).
#
Hučna Fest у Варшаве
Калі: 9 ліпеня
Дзе: Wybrzeże Kościuszkowskie 22, Варшава
Уваход: вольны

Актуальная беларуская музыка, мастацтва і знакамітыя імёны СучБелЛіта – гэта ўсё будзе на фэсце для таго, каб жыхары Варшавы змаглі пазнаёміцца з сучаснай Беларуссю.
#
Фестываль Абуджаных Tutaka
Калі: 14-15 ліпеня
Дзе: Boryk koło Gródka, Województwo Podlaskie
Уваход: вольны

Вас чакае музыка, пікнік, майстар-класы, чытанні, гульні, канферэнцыі і ярмарка. Запрашаюць усіх, хто цікавіцца беларускай музыкай і культурай.
#
Беларускі пікнік “Letucień”
Калі: 29 ліпеня
Дзе: park Jordana, Кракаў
Уваход: вольны

Сцэна з музыкамі, спартыўная пляцоўка з конкурсамі, дзіцячая зона з гульнямі і заняткамі, DJ-пляцоўка, мастацкія майстар-класы, фудкорт, кірмаш з беларускімі майстрамі.
#
Тэатральны фестываль INEX FEST
Калі: з 7 чэрвеня па 25 жніўня
Дзе: Кракаў, Сопат, Варшава, Вільня
Уваход: можна набываць квіткі па асобку, а можна ўсе разам і атрымаць у падарунак 2 прэм’еры

На гэтым фестывалі вы зможаце паглядзець 10 спектакляў ад беларускіх тэатральных каманд.
#
MARA FEST
Калі: 2 верасня
Дзе: Opera Leśna, Stanisława Moniuszki 12, Сопат
Уваход: квіткі ад 140 злотых

Фудкорт, розныя гульні, сустрэчы з блогерамі, інфлюэнсерамі і, канешне ж, файная музыка!
Сярод запрошаных артыстаў і артыстак Navi Band, Ляпіс Трубяцкой, Іван Дорн, Brodka i Sarsа.
Выява на вокладцы: Joey Thompson (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: