Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Лепшыя беларускія гастранамічныя ўстановы ў Польшчы

Падборка бараў, кавярань, бістро і рэстарацый, якія часцей за ўсе рэкамендуюць самі беларусы
Варшава
Акрамя вялікага выбару, на сайце можна выбраць інгрэдыент, які вы хочаце бачыць у вашай замове і сайт падбярэ стравы: супы, ролы, сушы. Дастаўка працуе цэлы тыдзень.

Адрас: Варшава, Komputerowa 9A / U11; Кракаў, Śląska 2 / U4

«Прыйшлося пераехаць ўслед за німі. Лепшыя сушы ў Варшаве і Кракаве!»
Ёсць 2 кавярні ў Варшаве. Тут вы можаце ўзяць смачную каву, замовіць сняданне, а ўвечары прыйсці і паслухаць dj-сэт. Калі вы хочаце кактэйль, запытайце ў бармэна, і ён прыгатуе што-небудзь асаблівае!

Адрас: Варшава, Postępu 27 (Mokotów), Jana Kazimierza 25 (Wola)

«Лепшыя сырнікі ў Варшаве»
Якаснае крафтавае піва, беларускія танцы, караоке і стэндап — гэта ўсё Beer Station.

Адрас: Варшава, Al. KEN, 47 Ursynów; Lwowska, 17 Śródmieście; Ząbkowska, 5 Praga Północ

«Лееепшыя дранікі ў Варшаве! Усім раю завітаць сюды!»
Найдалікатнейшая выпечка, смачная кава, прыязнае абслугоўванне. Вельмі вялікі асартымент: шу, макаруны, кіеўскі пірог, канелле і г. д.

Адрас: Варшава, Rozbrat 5

«Выпечка для душы, лепшая каманда!»
Кракаў
Тут можна знайсці ўсё: ад чэбурэкаў і шаўрмы, да венскіх вафель. Утульная кавярня, смачныя стравы і прыемная атмасфера.

Адрас: Кракаў, Karola Szymanowskiego 15

«Трымаюць нашыя беларусы. Не сапраўдная беларуская рэстарацыя, але смачнымі наліснікамі пачастуюць. А калі замовіць, то і дранікі прыгатуюць.»
Тэматычны рэстаран. Тут вы можаце паспрабаваць дымныя напоі ў колбах, а наліўкі ў прабірках, а яшчэ смачныя вялікія бургеры.

Адрас: Кракаў, Wiślna 5 (w glębi kamienicy)

«Гаспадыня ўстановы — наша дзяўчынка з Беларусі, цудоўнае цікавае месца і вельмі смачна ❤️»
Познань
Вялікі выбар бургераў і дранікаў. Можна таксама дадаць складнікі (сыр, мяса, цыбуля) на свой густ.

Адрас: Познань, Ul. Wrocławska 8

«Самая найлепшая бургерная. Гаспадар з Беларусі. Тутай бургеры не толькі ў булцы, але яшчэ і ў драніках»
Клубакавярня. Файная ежа і напоі. Каманда ладзіць сустрэчы з беларускімі мастакамі і мастачкамі, а кожныя выходныя можна прыйсці на сняданне.

Адрас: Познань, Fredry 5/3a

«Дранікі, пельмені, мачанка. Абавязкова паспрабуйце!»
Труймясто
Фірмовая кавярня з хатнімі дэсертамі і сняданкамі на працягу ўсяго дня. Сюды можна завітаць разам са сваімі гадаванцамі.

Адрас: Сопат, Obrońców Westerplatte 2

«Можна спрабаваць ўсё, лепшая кава ў труймясце!»
Раніцай завітавайце на каву, а ўвечары — на віно. Смачныя дэсерты і канапкі, утульная атмасфера і беларускі вайб.

Адрас: Гданьск, Złotników 7/8

«Невялічкае, але вельмі прыемнае месца»
Кактэйлі і веганскія стравы, а таксама цікавыя імпрэзы: спектаклі, прэзентацыі калекцый адзення, сустрэчы з таленавітымі беларусамі і беларускамі з розных сфер.

Адрас: Гданьск, Tandeta 1

«Гэта дзіўнае месца! Маленькая Беларусь у Вялікай Польшчы. Месца, у якім можна здабыць супакой, проста паседжваючы на канапе і папіваючы цудоўную гарбату»
Тут можна выпіць каву з цудоўным відам, а таксама завітаць за смачнымі дэсертамі, любімымі сырнікамі і дранікамі.

Адрас: Гданьск, Stągiewna 1A

«Месца з прыемным інтэр'ерам, добрым персаналам. Лепшая кавы. Смачная ежа з вялікімі порцыямі. Раю!»
Выява на вокладцы: Freepik
Выявы ў артыкуле: Unsplash
Матэрыялы па тэме: