Ініцыятыва КЛІК распрацавала першую ў сваім родзе платформу з усімі навінкамі беларускай музыкі. Больш ніякага механічнага пошуку – платформа цалкам аўтаматызаваная і аднаўляецца па меры з’яўлення новага матэрыялу.
Як гэта працуе?
Каманда ініцыятывы аўтаматызавала працэс збору інфармацыі са стрымінгавых сэрвісаў і зрабіла платформу ўніверсальным месцам для пошуку навін беларускай музыкі. Напрыклад, папулярная рубрыка «Топ-100» цяпер даступная ў любы момант на нашым сайце і актуалізуецца кожны дзень.
На сайце можна знайсці свежыя сінглы беларускіх музыкантаў, спасылкі на трэкі лідараў праслухоўванняў за апошні месяц, і топ-100 артыстаў і артыстак з Беларусі, якія набралі найвялікую колькасць слухачоў на Spotify і Yandex Music за апошні час.
Платформа працуе як агрэгатар, што падказвае, якіх беларускіх выканаўцаў цяпер слухаюць на музычных пляцоўках, а ўласна слухаць музыку карыстачам прапануецца на аудиостриминговых сэрвісах.
Перад вамі тэставая версія платформы. Даследуйце, націскайце, пакідайце свае водгукі. Ваша дапамога ў развіцці платформы – гэта не толькі падзяка КЛІК, але і вялікі ўнёсак у папулярызацыю беларускай музыкі.