«Па-першае, гэта наш першы паўнавартасны рэліз на англійскай мове. Для мяне як беларускай выканаўцы, гэта вельмі важна, бо я хачу дзяліцца сваёй музыкай з яшчэ большай колькасцю людзей.
Па-другое, яго жанр. Першапачаткова мы пазіцыянавалі альбом як альтэрнатыўны хіп-хоп. Але маю музыку складана аднесці да аднаго жанру і зачыніць у выразныя рамкі, таму я вырашыла развіваць новы кірунак — B-pop (бі-поп). Беларускі, бісексуальны, задзірлівы (на англійскай blustery) поп. Гэта пра разнастайнасць, ідэнтычнасць і даніну павагі K-popy. Беларусам даўно час стварыць нешта аналагічнае.
Па-трэцяе, гэта не толькі музыка, а аўдыё-перфоманс. Драматургія трэкаў складаецца ад першага да апошняга, калі слухаць па парадку, можна назіраць як мяняецца Coma і свет вакол яе» — каментуе Паліна.