Асноўны
збор грошай на праект ідзе праз набыццё зінаў.
Праз месяц ад рэлізу нумару менеджарка супольнасці (Святлана) адпраўляе ўзнагароду кожнаму, хто спрычыніўся да “Памылкі”.
Таксама Святлана знайшла спонсара, які падтрымаў выхад першага нумару, і частку сабраных грошай перанакіравалі на падтрыманне Юрыя. А выпуск другога нумару падтрымалі беларусы Эстоніі – фонд "FRIIDA BELL і ESTDEV – Estonian Development Cooperation Center".
Падтрымаць PAMYŁKA ZIN можна праз пляцоўку
Buy me a coffee. Можна стаць мэмбэрам: то бок кожны месяц у вас з карткі будзе спісвацца 10 еўра. Мэмбэр аўтаматычна будзе атрымліваць лінк на інтэрактыўную pdf-версію, а таксама друкаваны асобнік. Можна проста набыць каву на любую суму, пачынаючы ад пяці еўраў. Можна набыць адзін з лотаў.