Lixtar.media Медыя, якое палягчае жыццё беларусаў за мяжой
Lixtar.media Медыя, якое палягчае жыццё беларусаў за мяжой
Кафедра беларусазнаўства ў Польшчы
Распавядаем пра магчымасці вывучаць беларускую філалогію
Пра магчымасці вывучаць беларускую філалогію Lixtar даведаўся ў Наталлі Русецкай — выкладчыцы, ад’юнкта на кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне, паэткі, перакладчыцы.
«Сістэма стыпендый не звязана непасрэдна з вучэльняй. Але ёсць міністэрскія праграмы, напрыклад, Кастуся Каліноўскага. Нашым студэнтам можа быць грамадзянін Польшчы — бясплатна. Замежнікі мусяць плаціць, альбо звярнуцца ў Міністэрства адукацыі, каб іх вызвалілі ад аплаты, альбо шукаць нейкія сродкі самастойна — у розных стыпендыяльных фондах і праграмах" — распавядае спадарыня Наталля.
У Любліне, напрыклад, няма кафедры беларусістыкі, але адбываўся набор на русістыку і ўкраіністыку на філалагічным факультэце. У межах гэтых кірункаў беларуская мова вывучаецца як другая славянская.
«Сярод нашых студэнтаў ёсць і беларусы, пераважна на рускай філалогіі (1−2 чалавекі ў групе). Але на іншых факультэтах беларусаў значна больш» — кажа Наталля Русецкая.
Беларускую філалогію зараз важна вывучаць у замежжы, бо ў Беларусі многае не раскажуць. Калі ў вас узніклі нейкія пытанні, вы можаце звяртацца да спадарыні Наталлі.