Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Беларуская школа абвяшчае набор вучняў у Польшчы і па ўсім свеце

Новыя афлайн-філіялы па Польшчы і анлайн у свеце
Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае набор на новы навучальны год. Цяпер ня толькі ў сталіцы Польшчы, але і ў іншых гарадах — Беластоку, Гданьску, Кракаве, Познані — будуць суботнія заняткі афлайн. Навучанне бясплатнае.
Беларуская школа афлайн, як суботняя ў Варшаве, і анлайн, у якой навучаюцца беларускія дзеці з 15 краін свету (Албанія, Германія, Грузія, ЗША, Італія, Турцыя, Японія і інш.), існуе з верасня 2022 года. У ёй праводзяцца дадатковыя да адукацыі краіны пражывання заняткі (да пяці гадзін на тыдзень) па беларускаму комплексу прадметаў: мова і літаратура, чалавек і свет, гісторыя, мастацтва Беларусі і інш.

Адзначым, што пры наяўнасці дастатковай колькасці навучэнцаў у класе будуць арганізаваныя дадатковыя афлайн-кансультацыі па матэматыцы ці іншых прадметах па жаданні дзяцей і бацькоў.
З новага навучальнага года мы зможам арганізаваць больш за 20 новых клясаў у розных гарадах Польшчы, адкрыць філіялы Беларускай школы, напрыклад, у Беластоку, Варшаве, Гданьску, Кракаве, Познані ці іншых гарадах, дзе існуе найбольшая канцэнтрацыя нашых суайчыннікаў, якія не па сваёй волі апынуліся ўдалечыні ад радзімы, і набярэцца неабходная колькасьць дзяцей у клясе-камплекце. Дарэчы, ва Ўроцлаве тутэйшыя беларускія настаўнікі самастойна будуць ствараць школку, ужо дачакаўшыся падмогі.
Алесь Лозка, стваральнік беларускай школы.

Каб запісаць дзяцей на заняткі — запоўніце анкету

Заяўкі прымаюцца да 15.08.2023. Вы будзеце інфармаваныя аб выніках набору і кроках далучэння да заняткаў.
Выява на вокладцы: Nico Smit (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: