Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Калі сутыкнулася з ксенафобіяй у Польшчы

Як абараніць сябе?
Калі вы сутыкнуліся з абразлівым дачыненнем да сябе, то спачатку вам трэба любымі спосабамі яго зафіксаваць — на камеру, або на аўдыязапіс, або знайсці сведкаў здарэння.
У Польшчы добра працуюць нацыянальныя прававыя інстытуты і НКА, якія дапамагаюць адбараніць свае правы.

Адзін з такіх НКА — Цэнтр маніторынгу расізму і дыскрымінацыі (OŚRODEK MONITOROWANIA ZACHOWAŃ RASISTOWSKICH I KSENOFOBICZNYCH).

Падаць скаргу можна адразу праз іх электронны адрас sekretariat.omzrik@gmail.com, або па тэлефоне +48 510557709.

Алгарытм працы Цэнтра:
  • ахвяра ксенафобіі злучаецца з імі, расказвае сваю гісторыю, падае довады (калі яны ёсць);
  • супрацоўнікі Цэнтра кансультуюць чалавека, злучаюць з СМІ, дапамагаюць у складанні заявы ў паліцыю. І суправаджаюць справу да канца.

Вы можаце таксама звярнуцца за дапамогай у дзяржаўныя ўстановы:

Упаўнаважаны па грамадзянскіх правах: biurorzecznika@brpo.gov.pl
Упаўнаважаны па правах дзяцей: тэл. (22) 583 66 00; email: rpd@brpd.gov.pl
Упаўнаважаны Урада па роўным звароце: тэл. (22) 694 75 35; email: bprt@kprm.gov.pl
Упаўнаважаны па правах пацыентаў: еmail: sekretariat@bpp.gov.pl
Упаўнаважаны Урада па справах інвалідаў: тэл. (22) 826 96 73
Изображения в статье: Priscilla Du Preez (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: