«Я пазнаёмілася з маладым чалавекам, грузінам па нацыянальнасці, мы пачалі сустракацца. Дзесьці праз два месяцы адносін ён распавёў, што ўвесь гэты час марыў з’ехаць у Амерыку і збіраў грошы для гэтага, нават да нашага знаёмства ён ужо рабіў усе патрэбныя дакументы. Ну, што тут паробіш? Я і сказала: „Добра, едзь“. Дзесьці праз месяц мы ехалі кудысьці разам і ён сказаў, што нікуды не паедзе, таму што думае, што нашым адносінам гэта не паспрыяе. Мой малады чалавек варашыў застацца ў Варшаве і прапанаваў укласці грошы ў нейкі бізнэс. Спачатку хацелі аўтасэрвіс, але было вельмі скаладана знайсці памяшканне. Вырашылі адкрываць фларыстычную краму. Я казала яму, што марыла аб гэтым, бо вельмі люблю кветкі. Не сказаць, што грошаў было шмат, мо 10 000 еўра засталося пасля тых дакументаў, што мы рабілі» — распавядае Ганна.