«Ідэя стварыць уласны мерч з’явілася напэўна каля 5 гадоў таму. Тады мы рабілі ілюстрацыі і прынты, якія проста распаўсюджвалі праз беларускія паблікі і анлайн краму. Нарэшце, вясной гэтага году мы сабралі ўсе свае напрацоўкі пад назвай Ciesna Brama. Галоўнай задачай нашага праекта — зрабіць свой унёсак у разнастайнасць сферы беларускіх ілюстрацый і прынтоў. Праз нашую творчасць мы паказваем вартасць хрысціянскіх каштоўнасцяў у духоўным і культурным адраджэнні Беларусі. Трэба адзначыць, што стварыць праект дапамагалі людзі розных светапоглядаў, але аб’яднаныя мэтай свабоды ў нашай краіне» — распавядае Арцём.