«Зараз мне цяжка часамі, я прыехала з сабакам і 1,5 месяца шукала хату, зьмяніла 5 «упісак» — сумую па родным і па Беларусі і часта адчуваю сябе разгубленнай. Добра, што побач ёсьць клапатлівыя людзі, якія дапамагаюць парадамі, так значна лягчэй.
Наконт дзейнасьці тут… Я пакуль ня ведаю што рабіць, але хачу хутчэй легалізавацца і працягваць рабіць кераміку. Разумею, што у бліжэйшы час у мяне няма магчымасьці на сваю працоўню — папросту ў мяне не тое, каб ёсьць грошы нават на жытло, але, як і раней, буду рызыкаваць, спрабаваць рознае і можа нешта атрымаецца. Месяц таму я зрабіла першую партыю керамікі і ў мяне ўсё разабралі за 1 гадзіну! Гэта вельмі натхняе. І маркет на Scena CHMIELNA прайшоў вельмі добра, амаль усё разабралі. Парад пакуль не магу даць нікаму, мне самой яны патрэбныя".