Для легальнай рыбалкі неабходна набыць рыбалоўную ліцэнзію. Ёсць некалькі
тыпаў ліцэнзій, у залежнасці ад тыпу рыбалкі (напрыклад, аматарская або спартыўная). Ліцэнзіі могуць быць часовымі або гадавымі і прадаюцца ў мясцовых рыбалоўных крамах (такі дазвол на сезон можа каштаваць 300−400 злотых, а на 1 дзень — 80 злотых), а таксама
на сайце польскага рыбалоўнага Саюза (PZW).
Тыя, хто мае сталы побыт ці ўжо атрымаў грамадзянства, мусяць
аформіць карту рыбалкі — пажыццёвы дазвол на гэтую справу.
Але гэта не тычыцца тых, хто наведвае прыватныя вадаёмы і набывае там дазвол (каштуе 40−150 злотых).
За рыбалку без карты/ліцэнзіі можна атрымаць
штраф да 500 злотых.