Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой
Да сенату і сейму рэспублікі польшы, міністрэрства адукацыі і навукі польшы

Збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

У чым праблема?
Зараз беларускую мову ў польскіх школах могуць вывучаць толькі прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці - тыя дзеці, чые бацькі маюць польскае грамадзянства і лічаць сябе беларусамі. Сёння ў Польшчы жыве больш за сто тысяч беларусаў, якія маюць легальны статус. Аднак да атрымання грамадзянства патрэбна яшчэ некалькі гадоў. Усе гэтыя гады іх дзеці пазбаўлены магчымасці вывучаць родную мову, гісторыю і культуру.

Рух Беларускай Салідарнасці і Кардынацыйная Рада (працоўная суполка «Захаванне беларускай мовы і культуры») прапануюць:

стварыць умовы, каб беларускую мову маглі вывучаць не толькі грамадзяне Польшчы, але і ўсе беларусы, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы і знаходзяцца ў легальным статусе (карта побыту, сталы побыт, статус уцекача, грамадзянства).
Як можна гэта зрабіць?
Праз змены ў польскім законе «Пра нацыянальныя і этнічныя меншасці і рэгіянальныя мовы». У законе (Артыкул 19) прапісана, што мова меншасцяў — гэта мова, якая традыцыйна выкарыстоўваецца на тэрыторыі дадзенай дзяржавы грамадзянамі гэтай дзяржавы, якія складаюць меншую колькасную групу ад іншых народаў, якія насяляюць яго.

Рух Беларускай Салідарнасці і Кардынацыйная Рада (ПС «Захаванне беларускай мовы і культуры») прапануюць змяніць фармуліроўку закона на:

Арт. 19. «Мова меншасцяў - гэта мова, якая традыцыйна выкарыстоўваецца на тэрыторыі дадзенай дзяржавы грамадзянамі і асобамі, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы і знаходзяцца ў легальным статусе (карта побыту, сталы побыт, статус уцекача, грамадзянства), якія складаюць меншую колькасную групу ад іншых народаў, якія насяляюць яго».
Арт. 2. 1. «Нацыянальнай меншасцю ў разуменні Закона з’яўляецца група польскіх грамадзянаў, а таксама асобаў, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы і знаходзяцца ў легальным статусе (карта побыту, сталы побыт, статус уцекача, грамадзянства…»

Чаму гэта важна?

  • Польскае грамадзянства можна атрымаць толькі праз дзесяць гадоў жыцця на тэрыторыі Польшчы. За гэты час можа адбыцца адкат у беларускай культуры, мове і ідэнтычнасці беларусаў замежжа.

  • Змена ў законе можа паўплываць на тое, каб ужо цяпер беларусы за мяжой захоўвалі свае карані. Каб для беларусаў доступ да сваёй ідэнтычнасці быў заўсёды, а не толькі праз дзесяць гадоў. У Беларусі сітуацыя з беларускай мовай пагаршаецца з кожным годам.

  • З пачаткам вайны ўсе болей знішчаецца беларускае. Мы не можам на дадзены момант хутка паўплываць на сітуацыю ў Беларусі, але здольныя рабіць тое, што ў нашых сілах.

Падпішыся на нашыя сацсеткі, каб атрымліваць больш карыснай інфармацыі для беларускай дыяспары

Збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў польскіх школах

Мы заклікаем прыняць удзел паўдзельнічаць у кампаніі.
Чым больш будзе падпісантаў, тым болей шанец змяніць закон.
Увага! Запаўняйце форму на лацінцы!
Грамадзянства:
Згода на email-рассылку са зваротнай сувязью:
*Націскаючы на кнопку, я даю згоду на апрацоўку маіх персанальных дадзеных для рэгістрацыі майго голасу ў зборы подпісаў у адпаведнасці з Рэгламентам (ЕЗ) 2016/679 Еўрапейскага парламента і Рады ад 27 красавіка 2016 г. пра абарону фізічных асоб у дачыненні да апрацоўкі персанальных дадзеных і вольнага струменя такіх дадзеных, а таксама скасаванні Дырэктывы 95/46 / EC (RODO).

Самастойны збор подпісаў