Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Віртуальны гід Варшавы

Новы мабільны дадатак для падарожжаў
Нядаўна з’явіўся новы віртуальны гід, дзякуючы якому вы зможаце наведаць і пазнаёміцца са славутасцямі Варшаўскага мегаполіса. Warsawpolis Guide змяшчае гатовыя турыстычныя маршруты, амаль 800 аб’ектаў, карты і іншыя магчымасці, якія дазваляюць планаваць свае ўласныя маршруты.
Дадатак ахоплівае ўвесь спектр турыстычных славутасцяў: ад помнікаў да ўстаноў культуры і схаваных жамчужын гарадской архітэктуры. Ён таксама мае шэраг інтэрактыўных магчымасцяў: дапоўненую рэальнасць AR, аніміраваных гідаў на некаторых маршрутах, розныя мультымедыйныя матэрыялы.
«Нашай мэтай было стварыць інструмент, які дазволіць адкрыць для сябе менш вядомыя, але не менш цікавыя месцы. Warsawpolis Guide — гэта не толькі карты і маршруты, гэта запрашэнне даследаваць гісторыю, культуру і архітэктуру нашага рэгіёну» — кажа Павел Морас, дырэктар сталічнага бюро турызму.
З дадаткам вы можаце наведаць Варшаву і яе аколіцы. У наладах можна абраць месцы, куды хочацца завітаць, а потым дадаць іх у планер. Ад віртуальнага гіда можна атрымліваць паведамленні аб бягучых падзеях у адпаведнасці з вашымі інтарэсамі, а таксама стварыць электронную паштоўку і даслаць сябрам.
Дадатак даступны на 9 мовах (сярод якіх ёсць руская) для трох аперацыйных сістэм: iOS, Android і HarmonyOS.
Спасылкі для запампоўкі:
Google Play
App Store
AppGalery Huawei

Рэдакцыя Lixtar’а жадае выдатных падарожжаў і незабыўных прыгод!
Выява на вокладцы: Urząd m.st. Warszawy
Матэрыялы па тэме: