Пра гэта гаворыцца ў адказе МУС Польшчы ад 17 лістапада 2026 года на петыцыю аб’яднання «Рух беларускай салідарнасці». Аб’яднанне накіравала яе 20 кастрычніка ў Сейм, Сенат і МУС.
У частцы спраў аб дазволе на пражыванне прыпынены адлік тэрмінаў, у якія ведамства павінна прыняць рашэнне. Магчымасці паскардзіцца, калі справа зацягваецца, таксама абмежаваныя. Гэтае правіла запісана ў законе аб дапамозе грамадзянам Украіны (арт. 100d) і закранае таксама беларусаў ды іншых замежнікаў.