Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Аднаразовая дапамога пры нараджэнні дзіцяці ў Польшчы

Умовы і патрабаванні па выплаце "becikowe"
Becikowe — аднаразовая фінансавая дапамога пры нараджэнні дзіцяці, якая выплачваецца аднаму з апекуноў, пры выкананні ўсіх умоў.
Такую дапамогу можа атрымаць адзін з бацькоў дзіцяці, фактычны/юрыдычны апякун.
Для атрымання матэрыяльнай дапамогі сума даходу на аднаго чалавека не павінна перавышаць 1922 злотых, а на ўлік па цяжарнасці трэба ўстаць не пазней 10 тыдня і працягваць яго да родаў (апошняе не тычыцца апекуноў).

Замежнікі могуць разлічваць на выплату дапамогі пры наяўнасці карты сталага побыту, дазволу на пражыванне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, карты часоваго побыту з доступам да рынку працы, часовага дазволу на знаходжанне на падставе ўз'яднання з сям'ёй.
Для атрымання дапамогі трэба:
  • запоўніць заяву,
  • прыкласці даведку аб даходах,
  • прыкласці даведку ад лекара аб тым, што маці дзіцяці ўстала на ўлік не пазней 10 тыдня цяжарнасці і не перарывала яго да родаў (умова толькі для біялагічных бацькоў).
Увага! Падаць дакументы можна ў першы год жыцця дзіцяці (для апекуноў — у першы год усынаўлення).

Заяву можна падаць ва ўжонд па месцу жыхарства або анлайн праз партал emp@tia. Тэрмін чакання рашэння — 1-2 месяцы, залежыць ад складанасці справы.

Памер выплаты — 1000 злотых. Сума можа адрознівацца ў залежнасці ад рэгіёна. Грошы вы атрымаеце альбо на банкаўскі рахунак, альбо паштовым перакладам.

Падрабязней чытайце на www.gov.pl
Выява на вокладцы: Wes Hicks (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: