Палягчаем жыцце
беларусаў за мяжой

Świadczenie rodzicielskie або Kosiniakowe

Дэкрэтныя выплаты для беспрацоўных
Świadczenie rodzicielskie (Kosiniakowe) — гэта матэрыяльная дапамога для беспрацоўных і работнікаў, аформленых па дамове падраду або дамове даручэння.
На гэтую дапамогу могуць разлічваць тыя, хто не можа атрымаць іншых выплат па цяжарнасці і родах. Аформіць kosiniakowe можа адзін з бацькоў, але для татаў ёсць пэўныя правілы: мужчына можа атрымліваць выплаты, калі маці дзіцяці адмовіцца ад дапамогі пасля 14-ці абавязковых тыдняў пасляродавага адпачынку, калі маці пазбаўленая бацькоўскіх правоў/памерла/адмовілася ад дзіцяці.

Kosiniakowe могуць атрымліваць фактычныя апекуны і прыёмныя бацькі дзіцяці. Замежнікі могуць разлічваць на дапамогу, калі ў іх ёсць карта сталего пабыту, карта рэзідэнта ЕС, карта часовего пабыту з доступам да рынку працы.

Выплаты не змогуць атрымліваць тыя, хто атрымлівае падобныя выплаты за мяжой або ўнутры краіны (ці ў выпадку, калі адзін з бацькоў ужо атрымлівае дапамогу па цяжарнасці і родах), хто аддаў дзіця на выхаванне, хто не выконвае абавязкаў па догляду (напрыклад, уладкаваўся на працу, якая не дазваляе надаваць дзіцяці належны час).

Аформіць дапамогу можна запоўніўшы заяву і падаўшы яго ва ўжонд. Зрабіць гэта можна і анлайн праз сэрвіс emp@tia пры наяўнасці электроннага подпісу.

Заяву на дапамогу лепш за ўсё падаваць у першыя 3 месяцы з моманту нараджэння дзіцяці. У такім выпадку выплаты пачнуцца з яго дня нараджэння. Калі аформіць заяву пазней, выплаты пачнуцца толькі з месяца афармлення.

Памер выплат — 1000 злотых.
Грошы выплачваюцца кожны месяц на працягу:
Гэтыя выплаты з'яўляюцца аднымі з самых простых ў афармленні і не залежаць ад матэрыяльнага становішча сям'і.
Выява на вокладцы: Heike Mintel (Unsplash)
Матэрыялы па тэме: